Прэзідэнт Узбекістана ў шпіталі, спецслужбы на варце



Кіраўнікі сілавых структур Узбекістана ўтварылі сапраўдны кардон у шпіталі, дзе знаходзіцца нязменны кіраўнік краіны Іслам Карымаў. Паводле некаторых медый яны правялі ў лякарні ўсю ноч, больш сутак спецслужбы аточваюць хворага прэзідэнта.

Іслам Карымаў – нйбольш старэйшы з так званых постсавецкіх дыктатараў. Узбекістанам нязменна ён кіруе з 1990 году. Карымаву 78 гадоў. У 2015-ым годзе быў „абраны” на чарговы сямігадовы тэрмін прэзідэнцтва, атрымаўшы 90,39% галасоў выбарцаў.

Раней кабінет міністраў Узбекістану паведамляў пра тое, што Карымаў знаходзіцца на стацыянарным лячэнні, нібыта яму патрэбнае поўнае абследаванне, якое зойме пэўны час.

Характэрна, што раней ніколі, за 25 гадоў кіравання Карымава, афіцыйныя ўлады не абвяшчалі пра яго хваробы. Некаторыя выказваюць думку, што кіраўнік Узбекістана ўжо памёр. Аднак усе эксперты сцвярджаюць, што спадзявацца на перамену таталітарнага рэжыму падстаў няма. Карымаву даўно знойдзены пераемнік – дзяржаву ўзначаліць Шаўкат Мірзіяеў, цяперашні прэм’ер-міністр Узбекістану.

Беларускае Радыё Рацыя