Пуцін і Эрдаган дамовіліся аб сустрэчы і аднаўленні турызму



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падчас першай за паўгода тэлефоннай размовы дамовіліся пра асабістую сустрэчу, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце Эрдагана.

8f5176a489b3df917c55402c8adc8d01

У заяве ўдакладняецца, што лідары дзвюх краін дамовіліся падтрымліваць кантакты і сустрэцца асабіста. Пры гэтым не ўдакладняецца, калі менавіта можа адбыцца гэтая сустрэча.

Уладзімір Пуцін пасля перамоваў паабяцаў, што ўрад Расеі пачне перамовы з турэцкімі ведамствамі аб аднаўленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Таксама Крэмль плануе „зняць абмежавальныя меры адносна наведвання Турцыі расейскімі турыстамі”.

bbc.com