Пуцін: Турэцкія ўлады вырашылі лізнуць амерыканцаў у адно месца



Пра гэта кіраўнік Расейскай Федэрацыі заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве 17 снежня.

Пуцін сказаў, што дзеянні турэцкіх уладаў у дачыненні да збітага расейскага самалёта Су-24 варожыя.

„Расея не тая краіна, каб сысці з рэгіёна пасля інцыдэнту з самалётам”, – зазначыў ён.

Пуцін выказаў здагадку, што інцыдэнт з самалётам мог быць вынікам таго, што нехта з турэцкага кіраўніцтва вырашыў „лізнуць амерыканцаў у адно месца”.

tass.ru