Раман Юргель: У Гародні на 4-х акругах – 8 дэмакратычных прэтэндэнтаў



У Гародні завяршаецца этап рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў за будучых кандыдатаў. У абласным цэнтры дзейнічае чатыры выбарчыя акругі.

Сярод дэмакратычных сілаў найбольш зарэгістраваных ініцыятыўных групаў у акрузе №52. Там тры прадстаўнікі. У акрузе 51 і 50 – па два прадстаўнікі.  І па акрузе №49 – толькі адзін прадстаўнік. Кажа назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель:

– За ўвесь час прыёму дакументаў ад прэтэндэнтаў, было пададзена 7 пакетаў дакументаў. Адной жанчыне-пенсіянерцы сёння адмовілі па прычыне таго, што яна няправільна запоўніла заяву і памылкова ўказала іншы нумар акругі. На сёння па Гарадзенскай Занёманскай выбарчай аркузе №49 зарэгістравалі 6 чалавек. У тым ліку прадстаўніка ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Віктара Міхальчыка. І прадстаўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Jurgel

Сярод заяўнікаў на стварэнне ініцыятыўных груп па зборы подпісаў ёсць i чыноўнікі. Напрыклад, зарэгістравана група начальніка галоўнага ўпраўленуня арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Сяргея Пацэвіча. Менавіта ён даваў рэкамендацыі па няўключэньні сяброў партыі БНФ – Эдварда Дмухоўскага і Віктара Ешану – у склад акруговых выбарчых камісій.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя