Расейскі пасол павіншаваў кіраўніка МЗС Польшчы з Новым годам



4 лютага пасол Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў наведаў міністра замежных спраў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага. Па словах кіраўніка польскай дыпламатыі, расейскі амбасадар «прыйшоў, каб павіншаваць МЗС Польшчы з Новым годам».

Сустрэча міністра Вашчыкоўскага і пасла Андрэева адбылася па просьбе расейскага пасла. Пасля сустрэчы міністр замежных спраў Польшчы сказаў, што размова з расейскім дыпламатам доўжылася 3-4 хвіліны.

3b387133-e102-4e47-a519-b43aba6cb361

Пасол прыйшоў, каб пажадаць усяго добрага ў Новым годзе. Я выкарыстаў гэтую магчымасць і нагадаў яму, што працягваюцца перамовы з нагоды праблем польскіх і расійскіх перавозчыкаў. Таксама я выказаў надзею на тое, што перамовы скончацца станоўчым вынікам, бо, у адваротным выпадку, на гэтым згубяць абодва бакі», — сказаў міністр Вашчыкоўскі.

Мы не размаўлялі ні пра Смаленскую катастрофу, ні пра вяртанне абломкаў борта Ту-154М», — дадаў кіраўнік МЗС Польшчы.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя Фота: tvn.24