Расейскі віцэ-прэм’ер стрэліў сабе ў нагу



Віцэ-прэм’ер Дзмітры Рагозін падчас трэніровачнай стральбы ў ціры выпадкова параніў сябе ў нагу. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную крыніцу.

dmitri-rogozin-73308259

Адказваючы на пытанне, чаму Рагозін не прысутнічаў на апошняй сустрэчы прэзідэнта з членамі ўраду на мінулым тыдні і на выніковым пасяджэнні кабінета міністраў у панядзелак, суразмоўца агенцтва растлумачыў, што гэта звязана з няшчасным выпадкам, які адбыўся падчас трэніровачнай стральбы ў ціры.

«Дзмітрый Алегавіч выпадкова параніў сябе ў нагу і знаходзіцца ў адной з маскоўскіх бальніц», — сказала крыніца, адзначыўшы, што стан здароўя віцэ-прэм’ера трывогі не выклікае, але ён пакуль знаходзіцца на лячэнні.

Радыё Свабода