Расея гатовая разарваць дыпламатычныя адносіны з Украінай



Масква абмяркоўвае магчымасць разрыву дыпламатычных адносін з Украінай, – піша газета “Известия” са спасылкай на крыніцу ў расейскіх замежна-палітычных колах.

Адначасова было абвешчана пра вучэнні расейскага Чарнаморскага флота.

Ваяўнічая рыторыка актыўна гучыць у расейскіх СМІ пасля таго як Расея звінаваціла Украіну ў падрыхтоўцы актаў сабатажу ў анэксаваным Крыме. Кіеў рашуча адкінуў такое абвінавачванне. Еўразвяз заявіў, што доказаў такім абвінавачванням няма, і нагадаў, што не прызнае законнасці далучэння Крыму да Расеі.