Расея рыхтуецца да вайны: новая вайсковая база каля мяжы з Украінай



13514395_1615182912127513_2135777621_n-640x336

OSINT-эксперты міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm працягваюць адсочваць перадыслакацыю вайсковых адзінак Узброеных Сіл РФ на ўсёй працягласці мяжы Расеі з Украінай і Беларуссю. Мілітарызацыя памежных з Украінай і Беларуссю раёнаў РФ маштабная і з’яўляецца рэальнай пагрозай не толькі для гэтых краінаў, але і для Захада. Гэтая публікацыя прысвечана гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, пасля 75 год, на зямлі, палітай крывёй мільёнаў яе абаронцаў, працягваецца вайсковая агрэсія, але ўжо з боку іншай „братэрскай” краіны.

Напрацягу двух тыдняў у міжнароднай інфармацыйнай прасторы быў значны рэзананс з нагоды пачатку разгортвання вайсковых базаў каля мяжы з Украінай і Беларуссю. Адны даведваліся, дзе месцяцца Клінцы ў Бранскае вобласці, уважліва вывучаючы адлегласць да Чарнігава і Гомеля, іншыя з эксклюзіўнымі правамі ад ананімных інфарматараў раптам пачалі казаць пра яшчэ адну базу, якая разбудоўваецца ў Валуйках Белгарадзкае вобласці РФ каля мяжы з Харкаўскай вобласцю Украіны, і пра перакідванне ў гэты горад 23-й АМСБр з Самары. Пра разбудову гэтай базы было вядома яшчэ з восені 2015 года, праз абвешчаныя тэндэры Мінабароны РФ.

Пра перакідванне ж 23-й АМСБр InformNapalm паведамляў яшчэ ў студзені 2016 года, падаючы інфармацыю, што вайскоўцы гэтага вайсковага злучэння адсвяткавалі Новы год у модульных казармах на тэрыторыі базы. Мы не ўдзельнічаем у пагонях за сэнсацыямі, але толькі падаем нашай аўдыторыі інфармацыю, атрыманую ў выніку OSINT-даследаванняў.

Новая база 23-й АМСБр (в/ч 65349 – Самара ЦВА, в/ч 34670 – Валуйкі ЗВА) у гэты момант знаходзіцца на тэрыторыі аэрадрома горада Валуйкі Белгарадскай вобласці. Капітальнае ж будаўніцтва паводле дзяржтэндэру Мінабароны РФ непадалёк Валуек у сяле Солаці здзяйсняе прадпрыемства „Спецстрой” (рас.) (каардынаты).

1_06042016_22

Фота будаўніцтва вайсковага гарадка ў с. Солаці

13512197_504966383030723_4356896462805465887_n

Спадарожнікавы фатаздымак з кастрычніка 2015 года, які зафіксаваў разбудову вайсковага гарадка ў с.Солаці

У лютым 2016 года „Спецстрой” перадаў больш за дзвесце вагончыкаў з модульнымі канструкцыямі для абсталявання часовага месца знаходжання для адной тысячы чалавек. Новы ж вайсковы гарадок для в/ч з Самары ў Белгарадзкай вобласці мае быць перададзены замоўцу ў лістападзе гэтага года.

У спадарожнікавым фатаздымку, які зафіксаваў лагер 23-й АМСБр у Валуйках станам на кастрычнік 2015 года, можна выразна пабачыць модульныя будынкі тыпу АПЛ-500, якія выкарыстоўваюцца на палігонах „Кадамаўскі” і „Кузьмінскі” у Растоўскае вобласці.

Valuyki-15102015

Тэрыторыя лагера павялічвалася з-за прыбыцця новых вайскоўцаў з Самары, для якіх ставілі часовыя вайсковыя намёты.

SGQOoqVoqvM Valuiki-palatki

Паведамленне пра перакідванне 23-й АМСБр у Валуйкі не з’яўляецца таямніцай, бо 23 лютага 2016 г. на плошчы горада адбыўся марш з паказальным выступам выведнікаў гэтай вайсковай адзінкі і з асабістым удзелам часовага выканаўцы абавязкаў камандзіра 23-й гвардзейскай асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 65349) палкоўніка Сяргея Казачкова.

Kazachkov

Апроч камбрыга Казачкова ва ўзнагародных дакументах, выдадзеных вайскоўцам в/ч 65349 у Валуйках, „засвяціўся” камандзір 1-й батальёна-тактычнай групы – падпалкоўнік А. Негара.

6Vl23NhF6JY

Заўвага: батальённа-тактычныя і ротна-тактычныя групы (БТГр / РТГр) добра вядомыя ў кантэксце „растоўска-ўкраінскіх камандзіровак”. Гэта незалежныя мабільныя зводныя групы ў складзе мотастралковых падраздзяленняў, узмоцненыя танкавай ротай (узводам), змяшаным артдывізіёнам (батарэяй) ствалавой артылерыі і РСЗВ, вайсковым СПА, таксама выведнікамі і іншым забеспячэннем. Падчас актыўнай фазы канфлікту на Данбасе, пачынаючы з вясны 2014 года, мы назіралі дзясяткі БТГр і РТГр, збольшага ў Растоўскай вобласці (гэтаксама ў Белгарадскай і Варонежскай абласцях), некаторыя з якіх прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеянняў на Данбасе.

Парк узбраення і тэхнікі 23-й АМСБр ў Валуйках знаходзіцца непадалёк лагера. У панарамным фота ніжэй з магчымасцю павялічэння можна пабачыць дзясяткі аўтамабіляў „КамАЗ” рознай мадыфікацыі, як бартавыя тэнтаваныя машыны, гэтак адмысловага прызначэння.

U7D5WW2ZibA

Тэхніка і ўзбраенне, сканцэнтраванае на тэрыторыі дзейнага аэрадрома г. Валуйкі:

Найноўшыя бронетранспарцёры тыпу БТР-82А. Адметныя ідэнтыфікацыйныя асаблівасці – камуфляжная афарбоўка, чырвоныя бартавыя нумары (у гэтым выпадку бартавы „234”) і тактычны знак у выглядзе чырвонага квадрата з трыма кропкамі, а таксама вайсковыя рэгістрацыйныя нумары колавай тэхнікі УС РФ з індэксам „76”, якія сведчаць пра прыналежнасць да Цэнтральнай вайсковай акругі (ЦВА). У сувязі з гэтым варта нагадаць, што вайскоўцы і бронетранспарцёры 23-й брыгады з пазначанымі вышэй адметнымі асаблівасцямі (бартавыя нумары і тактычныя знакі чырвонага колеру) InformNapalm фіксаваў у Растоўскае вобласці і ва Украіне. На Данбасе УС РФ выкарыстоўвалі БТР-80, выведзеныя са штату брыгады пасля частковага пераўзбраення на новыя БТР-82А, якія былі задзейнічаныя тактычнай групай 23-й АМСБр ва „ўкраінскай камандзіроўцы” і потым былі перададзеныя „арміі наваросіі”, гл. „Бронетэхніка і асабовы склад 23-й самарскай брыгады ў складзе НЗФ „наваросіі„”.

btr-1

Пэўная колькасць старэнькіх бронетранспарцёраў БТР-80 зноў жа са знаёмым чырвоным ідэнтыфікацыйным маркаваннем – бартавымі нумарамі і тактычнымі знакамі гэтай АМСБр.

btr-80-1

Буксаваныя 152-мм гаўбіцы „Мста” з модульнымі артылерыйскімі цягачамі на шасі „КамАЗ-63501” з ужо белымі тактычнымі знакамі брыгады ў выглядзе таго ж квадрата з трыма кропкамі, якія належаць 1-й гаўбічнай артылерыйскай батарэі. На фота каментары вайскоўцаў 23-й АМСБр пра новае мейсца службы і геалакацыя – Валуйкі.

msta-b

1NMCQ5nqX0A

Аўтатранспарт на базе „Урал, у тым ліку і адмысловая тэхніка (перасоўная майстэрня) на базе гэтых аўтамабіляў з нумарным індэксам „76” ЦВА са знаёмымі тактычнымі знакамі брыгады. А таксама тэхніка кіравання, сувязі і забесьпячэння брыгады, КШМ на базеБТР і аўтамабіляў.

kshM

ural-spec

Непадалёк месца дыслакацыі „тэлепартаванай” з Цэнтральнай вайсковай у Заходнюю вайсковую акругу брыгады будуецца палігон, які будуць выкарыстоўваць для тактычных заняткаў, навучальных стрэльбаў і баявой падрыхтоўкі асабовага складу.

poligon

Напачатку чэрвеня 2016 года было зафіксавана перакідванне падраздзялення СПА з ЗРК „Аса” і, меркавана, аднаго з падраздзяленняў выведвальнага батальёна, якія былі зафіксаваныя падчас разгрузкі ў Валуйках і пазней ужо непасрэдна на тэрыторыі вайсковай базы. Прыбыцьцё першых эшалонаў з узбраеннем і тэхнікай 23-й АМСБр было зафіксаванае і ў траўні 2016 года.

Osa-4

Osa-1

 

Osa-2

mai

Паводле ацэнак, на гэты момант у Валуйкі перадыслакавана прыблізна 30-40% асабовага складу 23-й АМСБр. Сярод перакінутых падраздзяленняў зафіксаваныя мотастралкі, выведнікі, частка артылерыі і СПА, а таксама кіраванне і забеспячэнне гэтага вайсковага злучэння.

У якасці бонусу для чытачоў падаем невялікае відэа пра казус, які адбыўся з вайскоўцамі супрацпаветранае абароны 23-й АМСБр падчас здачы нарматываў, якія ў гэты момант знаходзяцца ў Валуйках.

Даведка: 23-я асобная мотастралковая брыгада, в/ч 34670 (Белгарадская вобласьць, г. Валуйкі і с. Солаці, на гэты момант паэтапна перакідваецца з г. Самара ЦВА, перадыслакацыя мае скончыцца да канца 2016 года. Раней мела нумар: в/ч 65349 – Самара).

Структура: Кіраванне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, стралковая рота (снайпераў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізіён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізіён, рэактыўны артылерыйскі дывізіён, процітанкавы артылерыйскі дывізіён, зэнітны ракетны дывізіён, зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынерна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіравання (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіравання і артылерыйскай выведкі, узвод кіравання і радыёлакацыйнай выведкі, узвод кіравання, рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матэр’яльнага забесьпячэння, каменданцкая рота, медычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажораў, палігон, аркестр.

Узбраенне і тэхніка: 40 адз. Т-72БМ, 1 адз. Т-72БК, 130 адз. БТР-82АМ, 15 адз. БТР-80, 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 „Град”, 36 адз. 152-мм СГ 2С3″Акацыя” (зафіксаваныя 152-мм буксаваныя гаўбіцы „Мста-Б”), 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 „Сані”, 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 „Рапіра”, 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 „Штурм-С”, 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) „Аса”, 6 адз. БМ 9А34(35) „Страла-10”, 6 адз. ЗСУ 2С6М „Тунгуска”, 27 адз. ПЗРК 9К38 „Ігла”.

informnapalm.org