Расея стварае тры новыя дывізіі на захадзе краіны



Тры новыя дывізіі будуць сфарміраваныя сёлета на заходнім напрамку Расеі, паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Шайгу назваў фарміраванне трох новых дывізій найважнейшай задачай, аднак не патлумачыў, з чым звязана неабходнасць у новых дывізіях.

Шайгу падкрэсліў, што неабходна не толькі сфармаваць гэтыя дывізіі, але і ўладкаваць месцы пастаяннай дыслакацыі, у прыватнасці, стварыць адпаведныя палігоны, месцы захоўвання тэхнікі і пражывання асабістага складу.

Раней Шайгу паведамляў, што ў 2015 годзе ў Заходняй вайсковай акрузе (ЗВА) было створана каля 30 злучэнняў і вайсковых частак. Таксама летась ў ЗВА была створана новая 1-я танкавая армія, штаб якой знаходзіцца ў Падмаскоўі.

bbc.com