Расея вінаваціць Украіну ў генацыдзе расейскамоўных



У Расейскай Федэрацыі пачалі крымінальныя справы, у якіх Украіну вінавацяць у генацыдзе расейскамоўнага насельніцтва.

Íà÷àëüíèê Ãåíåðàëüíîãî øòàáà - Ãëàâíîêîìàíäóþùèé Âîîðóæåííûõ Ñèë Óêðàèíû Âèêòîð Ìóæåíêî è ìèíèñòð îáîðîíû Óêðàèíû Ñòåïàí Ïîëòîðàê âî âðåìÿ çàñåäàíèÿ Ñîâåòà íàöèîíàëüíîé áåçîïàñíîñòè è îáîðîíû Óêðàèíû â Êèåâå, 22 ñåíòÿáðÿ 2015 ã. Ôîòî Ìóñèåíêî Âëàäèñëàâ / ÓÍÈÀÍ

Сярод фігурантаў справы – міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак і начальнік Генштаба Віктар Мужэнка. Займаецца крымінальнымі справамі Следчы Камітэт. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Следчага Камітэту РФ Уладзімір Маркін.

Ці сапраўды адбываецца ва Украіне генацыд расейскамоўных? Гавораць жыхары Чарнігава, дзе рускамоўныя складаюць суадносную большасць:

– Нахабная хлусьня. Мне без розніцы хто гэта – немец, паляк, беларус ці расеец.

– Мяне асабіста не прыціскаюць, я ж сама размаўляю на расейскай мове і дзіцё размаўляе на расейскай, і ніхто нікога не прыціскае.

Абарона так званага “расейскамоўнага насельніцтва ад бандэраўцаў” была ці не галоўнай нагодая для расейскай анексіі Крыма, адзначылі суразмоўцы.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя