Расея вымагае, каб Японія адмовілася ад Курылаў



Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў пра немагчымасць кампрамісу з Японіяй у пытанні вяртання гэтай краіне чатырох паўднёвых выспаў Курыльскай грады. Лаўроў правёў перамовы са сваім японскім калегам Фуміа Кішыдай у Маскве. Міністры дамовіліся правесці двухбаковыя кансультацыі па мірнай дамове ў кастрычніку.

У 1945 годзе савецкія войскі захапілі чатыры японскія выспы. Цягам 70 гадоў Японія патрабуе вяртання гэтых паўночных тэрыторыяў. З-за гэтай спрэчкі Масква і Токіё да гэтага часу не заключылі мірную дамову па выніках Другой сусветнай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота inosmi.ru