Расея змяніла свайго прадстаўніка ў кантактнай групе па Украіне



Пастаянны член Савета бяспекі Расейскай Федэрацыі Барыс Грызлоў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком РФ у кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

64dd168bc71d4c32d24ff8b253fa9277

 

Такое распараджэнне падпісаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Падчас папярэдняй сустрэчы кантактнай групы 22 снежня яе ўдзельнікі ўзгаднілі графік працы на студзень 2016 года.

Чарговыя пасяджэнні кантактнай групы пройдуць 13, 20 і 27 студзеня.

БелаПАН