Раёнка „не заўважае” пікетаў Алеся Меха



Прэтэндэнт у кандыдаты з Кобрыня Алесь Мех правёў пікет па зборы подпісаў ля дзвярэй рэдакцыі мясцовай  раёнкі “Кобрынскі веснік”.  Насамрэч гэты  пікет быў як знак пратэсту супраць аднабокага асвятлення збору подпісаў.

DSC_0391

„Газета напісала толькі пра пікет назначэнца ад улады, пікетаў якога ў горадзе не было відаць, і праігнаравала мае штодзённыя пікеты”, – кажа Алесь Мех.

– Шмат людзей прыходзіла падпісвацца, гэта назіралі журналісты праз вокны. І пасля адна журналістка да нас падбегла з пытаннямі, што тут адбываецца. Я ёй сказаў, што калі вы не заўважаеце мае пікеты ў горадзе, то я сам прыйшоў да вас. І папрасіў, каб яна зрабіла рэпартаж пра наш пікет.

DSC_0381

Журналістка пагутарыла з Мехам, сфатаграфавала пікет, але ці з’явіцца матэрыял на старонках “Кобрынскага весніка”, невядома.

DSC_0374

DSC_0376

Беларускае Радыё Рацыя