Рэгістрацыя БХД адбудзецца… у кнізе рэкордаў Гінэса?



13 ліпеня ў Міністэрстве юстыцыі ў 16.30 увечары адбылася пятая па ліку спроба рэгістрацыі міжканфесійнай партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя. БХД знаходзіцца ў апазіцыі да кіроўнага рэжыму, адзін з яе лідараў, Павал Севярынец, двойчы быў палітвязнем. Паперу на рэгістрацыю падпісалі 1015 заяўнікаў.

Кажа сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі:

– Перад падачай мы вымушаны былі прыбраць усіх тых людзей, якія працуюць на дзяржаўных пасадах, асабліва калі гэта тычыцца ўніверсітэтаў, альбо выкладчыцкай дзейнасці. Таму што ў нас ўжо былі выпадкі, калі да іх прыходзілі і вяліся размовы са спецслужбаў Беларусі. Ніякіх станоўчых сігналаў аб тым, што зараз сітуацыя змянілася, няма. Восем гадоў існавання аргкамітэта сведчыць, што партыя ёсць і што ні рэпрэсіі, ні нейкія выкрунтасы мінюста не спыняць існаванне хрысціянскай дэмакратыі як з’явы ў Беларусі.

БХД стала пераемніцай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, што заснаваная ў траўні 1917. У звязку з чым на апошнім, чэрвеньскім з’ездзе прынятая адмысловая праграма дзеяў “100 год – 100 спраў”. Пакуль жа кіраўніцтва БХД у выпадку пятай не рэгістрацыі вырашыла падаць адпаведную заяўку ў кнігу рэкордаў Гінэса.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя