Рэйтынг прэзідэнта Украіны абваліўся



Рэйтынг Пятра Парашэнкі абваліўся да гістарычнага мінімума. Толькі 2% украінцаў ухваляюць дзейнасць свайго прэзідэнта.

Пётр Парашэнка

Пётр Парашэнка (Фота Flickr.com)

Палітычныя аналітыкі звязваюць такое катастрафічнае падзенне папулярнасці Парашэнкі з невыкананнем перадвыбарчых абяцанняў, адсутнасцю рэальных рэформаў і асабліва – са шматлікімі карупцыйнымі скандаламі, у якіх усё часцей фігуруе кітраўнік дзяржавы. Вось тыповае меркаванне жыхаркі Кіева: 

– За апошнія паўтара-два гады ва Украіне значна знізілася якасць жыцця. Мы цудоўна разумеем, што наш прэзідэнт карумпаваны, а ўрад і Вярхоная Рада працуюць толькі ў сваіх кулуарных інтарэсах – гэта вельмі прыкра.

Згодна з тым жа сацыялагічным апытаннем, найпапулярнейшыя ўкраінскія палітыкі цяпер львоўскі мэр Андрэй Садавы і губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя