Роберт Тышкевіч: Мы хочам ведаць сітуацыю ў Беларусі



«Наступная сустрэча з беларускай апазіцыяй у фармаце кансультацый адбудзецца напярэдадні саміта Усходняга партнёрства ў Рызе», – паведаміў старшыня камісіі па замежных справах Польскага Сейму Роберт Тышкевіч. «Выслухаем беларускіх апазіцыйных лідараў, каб ведаць бягучую сітуацыю ў Беларусі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі», – кажа палітык.

– У час кансультацый мы памяталі пра тое, як выглядае сітуацыя ў Беларусі. Памяталі пра тое, што пастулат вызвалення палітычных вязняў, справядлівых выбараў і вольных медыя застаецца нявыкананым. Варта пра гэта помніць таксама ў спаваздачах паміж ЕЗ і Беларуссю.

«Польшча мае вялікі ўплыў на палітыку Еўразвязу ў адносінах да Беларусі і ўсяго Усходу», – упэўнены Роберт Тышкевіч. Ён выказаў спадзяванне, што беларуская апазіцыя возьме ўдзел у грамадзянскім форуме Усходняга партнёрстве ў Рызе.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота radiopolsha.pl