Румыны бароняць традыцыйную сям’ю



У парламент Румыніі пададзены законапраект пра забарону аднаполых шлюбаў. Гутарка ідзе пра змену Канстытуцыі. Цяпер асноўны закон Румыніі вызначае шлюб як вольны звяз паміж сужэнцамі. Кааліцыя за сям’ю прапанавала ўдакладніць, што шлюб бярэцца менавіта паміж мужчынам і жанчынай.

У падтрымку сваёй ініцыятывы прадстаўнікі руху за традыцыйную сям’ю прывезлі на грузавіку тры мільёны сабраных подпісаў.

Беларускае Радыё Рацыя