Саакашвілі: У Адэсу ўвядуць тысячу сілавікоў



Па рашэнні прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў Адэсу для падтрымання грамадскага правапарадку будзе накіравана каля тысячы праваахоўнікаў.

Міхал Саакашвілі

Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі ў Кіеве ў пятніцу, паведамляе „Інтэрфакс – Украіна”.

Паводле яго слоў, напярэдадні 2 траўня ў Адэсе прарасейскія сілы рыхтуюць правакацыі з мэтай рэваншу.

„Таму пасля майго звароту, прэзідэнт прыняў рашэнне, насуперак нейкім заявам з Міністэрства ўнутраных спраў, увесці туды Нацгвардыю. Непасрэдна даў распараджэнне Алераву (камандуючы Нацгвардыі Юрый Алераў), і кіраўніку Нацпаліцыі (Хаціі) Дэканаідзэ. Яны ўвялі першых 300 чалавек і яшчэ некалькі соцень чалавек, і агулам адна тысяча чалавек будзе мабілізавана на падтрыманне грамадскага парадку. Калі трэба – яшчэ больш зойдзе”, – сказаў Саакашвілі.

Паводле яго слоў важна, каб выконвалася законнасць з боку тых, хто зойдзе ў горад.

„Мы ведаем, што ідзе падрыхтоўка з боку нашых ворагаў. Мясцовы СБУ не можа знайсці нават тых людзей, якія абстрэльвалі іх будынак, не кажучы ўжо пра іншыя рэчы. Яно ў апошнія месяцы было занята зусім іншым, таму хоць зараз яны павінны перабудавацца і не даць здзейсніцца планам ворагаў Украіны”, – заявіў Саакашвілі.

Як вядома, пра прыбыццё ў Адэсу першых 300 байцоў палка „Азоў” стала вядома ў сераду.

pravda.com.ua