Саюз палякаў у Беларусі: Сітуацыя патрабуе неадкладных зменаў



На сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім, якая адбылася ў Гародні, сябры Саюза палякаў у Беларусі акрэслілі праблемы, што перашкаджаюць арганізацыі паўнавартасна дзейнічаць.

ministar9

 

Больш за дзесяць гадоў Саюз палякаў знаходзіцца ва ўмовах нелегальнасці і гэта, на думку старшыні галоўнай рады самай вялікай арганізацыі нацыянальнай меншасці Анжалікі Борыс, накладае негатыўны адбітак на ўзаемаадносіны з уладай. Сітуацыя патрабуе неадкладных зменаў – зазначыла яна:

– Самае галоўнае – гэта падпісанне адукацыйнага пагаднення і вяртанне да размовы адносна ўрэгулявання статусу Саюза палякаў, доступ да Дамоў палякаў, спыненне рэпрэсій у адносінах да настаўнікаў і грамадскіх дзеячаў, якія дбаюць пра польскасць на Беларусі.

Падчас сваіх сустрэчаў з кіраўніцтвам Беларусі  Вітальд Вашчыкоўскі ўздымаў пытанні польскай меншасці. Аднак, канкрэтных рашэнняў па паляпшэнні сітуацыі прынята не было.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня