Што выкарыстоўваюць на пікетах у Баранавічах?



Прэтэндэнты ў кандыдаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў з Баранавічаў актыўна ладзяць пікеты на цэнтральных вуліцах у шматлюдных месцах. Гараджан прыцягваюць бел-чырвона-белыя сцягі. Адзін з апошніх пікетаў, у якім прымалі ўдзел Таццяна Малашчанка і Рыгор Грык,  звярнуў на сябе ўвагу не толькі сімволікай, але і вопраткай Грыка. Ён быў апрануты ў  канцлагерную робу.

IMG_1373

Актывісты не хаваюць, што выкарыстоўваюць выбарчую кампанію ў сваіх мэтах, кажа сябра аргкамітэта партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Малашчанка:

– Для людзей, якія не хочуць падпісацца за кандыдата, якія кажуць, што не жадаюць удзельнічаць у выбарах, у гэтым цырку, мы таксама маем для такіх людзей важнейшыя прапановы за той збор подпісаў.

Рыгор Грык:

– Я выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам, каб нагадаць, што мы беларусы. І сцяг – сімвал нашай свабоды.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:

– Для нас важны сам працэс, магчымасць сабраць кантакты.

Паводле пікетоўшчыкаў, людзі падпісваюцца пад рознымі ініцыятывамі, а таксама ставяць подпісы за іх як за магчымых кандыдатаў у дэпутаты.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы