Следства па МН17: апублікаваны запіс перамоваў датычных да перавозкі „Бука”



Паліцыя Нідэрландаў апублікавала аўдыёзапіс размоў асоб, якія маюць дачыненне да транспарціроўкі ЗРК „Бук”, ракетай якога быў збіты самалёт „Боінг” рэйса МН17 „малайзійскіх авіяліній”.

Аўдыёфайл апублікаваны на канале YouTube паліцыі Нідэрландаў, у той жа час на сайце ведамства размешчана тэкставая расшыфроўка размовы.

Раней паведамлялася, што міжнародная каманда па расследаванні катастрофы самалёта „Боінг” рэйса МН17, якая адбылася 17 ліпеня 2014 года, ўстанавіла, што ракета з ўстаноўкі „Бук”, якой знішчылі малайзійскі „Боінг”, была запушчана з тэрыторыі баевікоў.

Пракуратура Нідэрландаў апублікавала відеарэконструкцыю, у якой прыводзяцца дадзеныя аб тым, з якой тэрыторыі быў збіты самалёт „Боінг” рэйса МН17, як туды трапіў зенітна-ракетны комплекс „Бук” і куды яго адвезлі пасля катастрофы.

Як вядома, пасажырскі „Боінг-777” кампаніі „малайзійскіх авіялініі”, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты 17 ліпеня 2014 года ў зоне ўзброенага канфлікту ў Данецкай вобласці.

Загінулі 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа — грамадзяне 10 дзяржаў. Каля двух трацін з іх былі падданымі Нідэрландаў.

У РФ дачыненне да атакі на MH17 адмаўляюць. Расея першапачаткова заяўляла, што малайзійскі „Боінг” быў атакаваны ўкраінскім самалётам, потым у РФ з’явілася версія, што страляў ўкраінскі „Бук”, аднак называлася тэрыторыя, якая ўсё роўна знаходзілася пад кантролем баявікоў.

Паводле расследавання арганізацыі Bellingcat, Боінг зьбілі расейскія вайскоўцы. Таксама эксперты Bellingcat сцвярджаюць, што прадастаўленыя раней Расіяй звесткі пра гэту катастрофу былі падробленымі.

Беларускае Радыё Рацыя