Слонімскія назіральнікі рыхтуюцца да выбараў



Сябры Слонімскай суполкі БХД вылучылі назіральнікамі на выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 18 сваіх сяброў. Для іх, 5 верасня, у Слоніме кампанія “Права выбара” правяла трэнінг па назіранні за выбарамі.

Пасля трэнінгу сябры Слонімскай суполкі БХД, якія будуць назіраць за выбарамі, сустрэліся з доўгатэрміновымі назіральнікамі за выбарамі ад АБСЕ Харалд Отта і Адэлін Маркіс.

Падчас сустрэчы ішла зацікаўленая гутарка пра будучыя выбары, пра участковыя камісіі і назіранні за выбарамі ў раённых цэнтрах Беларусі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара