Старшынства ў Еўразвязе перайшло да Славакіі



1-га ліпеня старшынства ў Еўразвязе перайшло на ратацыйнай аснове ад Нідэрляндаў да Славакіі, якая будзе выконваць гэтыя функцыі да 31-га снежня 2016 года. Славакія, якая далучылася да ЕЗ толькі ў 2004 годзе, упершыню выконвае гэтыя паўнамоцтвы.

Славакія

Як адзначаецца на сайце славацкага старшынства sk16.eu, галоўнымі прыярытэтамі Славакія лічыць эканамічны рост, адзіны лічбавай рынак, стварэнне энергетычнага саюза, пытанні міграцыі і пашырэння ЕЗ.

Што тычыцца міграцыі, то Славакія заявіла, што мае намер надаваць увагу найперш праблемам абароны межаў і цэласнасці Шэнгенскай прасторы і барацьбе з нелегальнай міграцыяй.