Старшыня Еўрапарламента прапаноўвае стварыць урад Еўропы



Пасля перамоваў па Грэцыі старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў, што неўзабаве стане актуальным стварэнне агульнаеўрапейскага ўрада. Цяперашняя мадэль Еўрапейскага звязу не адпавядае рэаліям часу, як мяркуе палітык.

szulc-1507

Шульц адзначыў, што лідары краін Еўразвязу часта дзейнічаюць у інтарэсах сваіх краін і на шкоду агульным інтарэсам Еўропы. „Усё добрае дастаецца дзяржавам, а ўсё дрэннае вырашае Еўропа”, — лічыць палітык.

Старшыня Еўрапарламента мяркуе, што краіны-чальцы еўрапейскай супольнасці не могуць самастойна вырашыць праблемы змены клімату, міграцыі, міжнароднага гандлю ды ўхілення ад падаткаў. Для іх вырашэння Шульц і прапаноўвае агульнаеўрапейскі выканаўчы орган.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters