Статкевіч кліча на акцыю пратэсту супраць дзяржаўнага перавароту



Вярнуць уладу народу! Мітынг з такім патрабаваннем пачнецца 24-га лістапада а 18-й на плошчы Свабоды ў Менску. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы напісаў экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень Мікалай Статкевіч.

zakl

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса пацвердзіла сваю пастанову правесці мітынг у 20-ю гадавіну незаконнага «рэферэндуму», у якім Лукашэнка прысвоіў сабе выканаўчую, заканадаўчую і судовую ўладу. Акрамя таго, 22-га лістапада адбудзецца круглы стол, прысвечаны тэме дзяржаўнага перавароту.

Беларускае Радыё Рацыя