Суботнія пікеты на Слонімшчыне



У суботу, 16 ліпеня, у цэнтры Слоніме з’явіліся адразу тры пікеты. Два з іх – ад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія праводзяць ініцыятыўныя групы Івана Шэгі. Адзін пікет у падтрымку Івана Шэгі стаяў каля рынку, другі – у скверыку на плошчы Леніна. Падтрымаць Івана Шэгу прыехаў з Менску старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Каля рынку ў Слоніме правялі пікет і сябры БХД, якія збіралі свае подпісы за слонімскага прэтэндэнта ў кандыдаты ад БХД Алеся Масюка. Адначасова сябры БХД распаўсюджвалі лістоўкі і збіралі подпісы супраць абортаў. У гэты самы дзень пікет сябры БХД правялі і ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна каля Успенскага сабора.

Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара.