Расейскі суд прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай (абноўлена)



Такое рашэнне прыняла тройка суддзяў Данецкага гарадскога суда на чале са старшынём Леанідам Сцепаненкам, перадае bbc.com.

BBqJVLi

Суд вырашыў, што віна Саўчанкі пацвярджаецца шматлікімі сведчаннямі і вынікамі экспертыз і прысудзіў яе да 22 гадоў калоніі і выплату штрафу ў 30 тысяч рублёў. З довадамі абароны аб невінаватасці Саўчанкі суд не пагадзіўся. Яе алібі было прызнана несапраўдным, перадаваў карэспандэнт Рускай службы Бі-бі-сі з залы суда. Акрамя таго, суд назваў супярэчлівымі паказанні сведак і экспертаў, якія выступілі на карысць украінскага афіцэра, а таксама прапанаваныя абаронай рэчавыя доказы.

Абвяшчэнне прысуду заняло два дні. У журналістаў ўзніклі праблемы з асвятленнем суда. Некаторыя прадстаўнікі прэсы скардзіліся, што не могуць трапіць у залу, так як паліцэйскія і судовыя прыставы ладзяць залішнія праверкі і пры ўваходзе ў будынак прапускаюць, у першую чаргу, праціўнікаў Саўчанкі.

Абвінавачванне ў ходзе спрэчак прасіла для ўкраінскай ваеннаслужачай 23 гады калоніі агульнага рэжыму.

Абсалютная большасць украінцаў лічыць расейскі суд нелегітымным, а доказы віны ўкраінкі – сфабрыкаванымі. Вось меркаванне ўкраінскага юрыста Анатоля Селюха:

– Ці можа ўвогуле быць правамоцным суд за злачынствы здзейсненыя на тэрыторыі іншай краіны, калі б нават былі здзейснены. Гэтыя злачынствы павінны былі б разглядацца судамі паводле ўкраінскіх законаў ці нават судамі тых квазі-стварэнняў, яны ж там існуюць дэ-факта – тых самых ДНР, ЛНР. Але як можна судзіць чалавека за здзяйсненне злачынства грамадзянінам іншай краіны, за здзяйсненне злачынства на тэрыторыі гэтай краіны – гэта ўвогуле па-за сусветнай юрыспрудэнцыяй.

Надзея Саўчанка ўжо заявіла, што не збіраецца падаваць апеляцыю. “Нашто вы зрабілі з мяне злачынцу, я салдат, я бараніла сваю зямлю!” – заявіла ў судзе.

Па версіі следства, Саўчанка датычная да гібелі двух расейскіх журналістаў у Луганскай вобласці Украіны ў 2014-м годзе. Следчыя сцвярджаюць, што яна карэкціравала кірунак артабстрэлу, ахвярамі якога сталі расіяне. Акрамя таго, яе абвінавачвалі ў незаконным перасячэнні расейскай мяжы.

Саўчанка не прызнае сваёй віны. Яе абарона сцвярджала на судзе, што абвінавачаная трапіла ў палон раней, чым загінулі расіяне. Адвакаты падсуднай сказалі ў панядзелак, што яна не будзе абскарджваць прысуд. У той жа час, яны выказалі ўпэўненасць, што рашэнне суда будзе насіць абвінаваўчы характар.

Фота Reuters

* * *

Данецкі гарадскі суд сёння абвесціць прысуд Надзеі Саўчанцы. Анлайн-трасляцыя на нашым сайце.

Данецкі гарадскі суд абвясціў перапынак да аўторка ў абвяшчэнні прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы. Яе абвінавачваюць у датычнасці да забойства расейскіх журналістаў і незаконным перасячэнні мяжы. Дзяржаўнае абвінавачанне просіць 23 гады пазбаўлення волі.

E294525D-0968-4DF7-9509-2F16A9ECD156_w640_r1_s_cx0_cy7_cw0

У Данецкім гарадскім судзе Растоўскай вобласці абвяшчаюць прысуд украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.

Надзея Саўчанка мае намер аднавіць сухую галадоўку праз 10 дзён пасля ўступлення выраку ў сілу. Пра гэта распавёў адвакат украінкі Марк Фэйгін.

Абвінавачанне просіць 23 гады зняволення для ўкраінскай лётчыцы. На думку суддзі, доказы абвінавачання былі лагічнымі, пацверджанымі матэрыяламі справы і дастатковымі для прызнання падсуднай вінаватай.