Суд па справе забойства Барыса Нямцова



Сёння, 3 кастрычніка, у  Маскоўскім акруговым ваенным судзе пачынаюцца слуханні ў справе забойства Барыса Нямцова, паведамляе svoboda.org.

nemtsov

Пытанне пра вінаватасць падсудных даручана разглядаць прысяжным — калегію сфарміравалі ў канцы верасня з другой спробы. Удзелу прысяжных дамагаліся падсудныя. Іх пяцёра. Усе яны заяўляюць пра сваю недатычнасць да забойства палітыка. Заур Дадаеў, браты Анзор і Шадзід Губашавы, Гамзат Бахаеў і Тэмірлан Эскерханаў абвінавачваюцца ў здзяйсненні забойства на замову ў складзе арганізаванай групы і незаконным набыцці, нашэнні, перавозцы і захоўванні агнястрэльнай зброі.