Сустрэча ў „нармандскім фармаце” адбудзецца 19 кастрычніка ў Берліне



Сустрэча ў „нармандскім фармаце” адбудзецца 19 кастрычніка ў Берліне. Такая інфармацыя размешчана на сайце прэзідэнта Украіны, паведамляе БЕЛТА.

000026_

Дамоўленасць аб правядзенні сустрэчы дасягнута ў час тэлефоннай размовы ў трохбаковым фармаце з удзелам прэзідэнтаў Украіны і Францыі Пятра Парашэнкі і Франсуа Аланда і канцлера ФРГ Ангелы Меркель. Субяседнікі таксама абмеркавалі сітуацыю з бяспекай на Данбасе. Елісейскі палац пацвердзіў ужо ўдзел Франсуа Аланда ў сустрэчы ў Берліне. Адзначаецца, што перагаворы пройдуць праз год пасля папярэдняй сустрэчы ў Парыжы. Яны дадуць магчымасць ацаніць выкананне менскіх пагадненняў, а таксама абмеркаваць далейшы працэс урэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны.

У прэс-службе ўрада ФРГ таксама пацвердзілі правядзенне сустрэчы, адзначыўшы, што канцлер Германіі Ангела Меркель запрасіла прэзідэнтаў Расеі, Францыі і Украіны ў Берлін 19 кастрычніка для абмеркавання далейшых крокаў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.

belta.by