Святлана Алесюк: На жаль, людзі не вераць у магчымасць зменаў



Пяць тысяч подпісаў сабралі прадстаўнікі берасцейскага штабу па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты лідара ініцыятывы ’’Народны рэферэндум’’ Таццяны Караткевіч. Пра гэта паведаміла адна з каардынатараў збору подпісаў на Берасцейшчыне Святлана Алесюк. „Мы лічым гэта добрым вынікам двух тыдняў працы, аднак наперадзе яшчэ палова нялёгкага шляху,” – адзначае актывістка:

– Мы актывізуем чальцоў партыі і проста людей, якія да нас зараз прыйшлі. Не ўсё так проста ў справе збору, бо людзі не вераць у магчымасць зменаў. Яны кажуць: нічога тут не зменіш, ужо і так усё вядома. Аб гэтым, на жаль, гавораць многія.

Трэба ісці да людзей і трэба размаўляць з імі, і я ўпэўненая ў тым, што мы зможам сабраць неабходную колькасць подпісаў як па вобласці, так і па краіне, – дадала Святлана Алесюк.

Беларускае Радыё Рацыя