Сяргей Чалы: Палітыка “зацягвання паясоў” больш не актуальная для Грэцыі



На эканоміку Беларусі дэфолт Грэцыі можа паўплываць вельмі ўскосна, найбольш можа пацярпець палітыка Еўразвязу ў дачыненні да перыферыйных краінаў еўразоны, якой і з’яўляецца Грэцыя. Яна можа адмовіцца ад “еўра” і пачаць друкаваць свае грошы, каб мець магчымасць не залежыць ад Еўрапейскага Цэнтрабанка, а самастойна кіраваць грашовай палітыкай. Палітыка “Зацягванне паясоў” больш не актуальная для насельніцтва Грэцыі, кажа эканамічны эксперт Сяргей Чалы.

– Для Еўропы такі вынік быў бы не вельмі прыемным, у тым сенсе, што шансы на тое, што  эканоміка Грэцыі пасля жахаў, звязаных з адказам ад еўра і ўвядзеннем уласнай валюты, пачне расці і высветліцца, што ўся гэтая палітыка, якая навязвалася ўсім перыферыйным краінам, „зацягванне паясоў”, міф пра тое, што калі вы будзеце скарачаць выдаткі, то рані ці позна з доўгам вы зможаце разлічыцца, – гэтага не было, таму што доўг скарачаўся марудней, чым падала эканоміка. Адпаведна пазыковая нагрузка толькі расла. Таму будзе крах усёй гэтай ідэалогіі «зацягвання паясоў». Зразумела, што для іх гэта палітычны правал.

Напярэдадні на рэферэндуме каля 61 % грэкаў адказалі адмовай на прапанову міжнародных крэдытораў аб далейшай жорсткай эканоміі бюджэта.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя