Сяргей Гайдукевіч і «ліпавы» дыплом



Стваральнікі сайту 1863x.com атрымалі ліст ад чытача, які паскардзіўся на непраўдзівасць дыплому былога кандыдата на прэзідэнта Сяргея Гайдукевіча. Палітык хоча забыцца на гэтую старонку сваёй біяграфіі.

«У афіцыйнай біяграфіі Сяргея Гайдукевіча паведамляецца, што ў 1997 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага камерцыйнага інстытуту. У правапераемніку ўстановы паведамілі аб спыненні выдачы дыпломаў у 1992 годзе. Пазней дыпломы прадаваліся на «чорным» рынку. Такім чынам, Сяргей Гайдукевіч падрабіў і ўвёў у зман Цэнтральную выбарчую камісію. У 2001 годзе і ў наступныя гады Гайдукевіч у біяграфіі пазначаў наяўнасць дыплому Маскоўскага камерцыйнага інстытута».

1

 

2

Палітык у каментары belsat.eu аспрэчыў выкарыстанне дыплому ў якасці дакументу на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

«Я на апошніх прэзідэнцкіх выбарах, у 2010 годзе і 2006 годзе нічога нідзе не пазначаў. Гэта было ў 2001 годзе. Напрыканцы дзевяностых былі развітыя прыватныя інстытуты. Тады вучыліся па інтэрнэту, галоўнае – за семестр заплаці, перадай кантрольную і ўсё. Пасля іх пазбавілі ліцэнзій. Але у мяне дзве вышэйшых адукацыі! Я гэты дыплом не лічу ні адукацыяй, нічым. Часы былі такія. Пры чым тут сапраўднасць не сапраўднасць?»