Сяргей Гоўша: Мне забаранілі фатаграфаваць чальцоў камісіі



Баранавіцкая акруговая камісія №5  большасцю галасоў прагаласавала за забарону фотаздымкі пад час паседжанняў камісіі. Гэта здарылася пасля таго, як назіральнік Сяргей Гоўша зрабіў фота ў момант галасавання камісіі пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты. Гэта раззлавала бяззменнага кіраўніка камісіі Таццяну Латышаву. „І яна паставіла на галасаванне гэтае пытанне,” – кажа Сяргей Гоўша.

– Я ім кажу: калі не хочаце, каб вас фатаграфавалі, то сядзіце дома. Навошта вы пайшлі ў камісію. Яны забараняю нам фатаграфаваць. Яны будуць забараняць нам назіраць. Гэта ўсё ўжо вынікі стварэння гэтых камісій. Прыўладныя камісіі. Палова сяброў у яе тыя, якія былі 4 гады таму.

Сяргей Гоўша падрыхтаваў заяву ў камісію, дзе пытаецца на якой падставе яму забаранілі весці фотаздымкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота intex-press.by