Сяргей Гоўша: У Баранавічах – вялікія прыпіскі



Незалежныя назіральнікі ў Баранавічах зафіксавалі вялікія разыходжанні ў колькасці прагаласаваўшых на участку №21, размешчаным ў сярэдняй школе №21, і выбарчым участку №8 – у школе №15. Лідзіруе ў прыпісках участак №8. За першыя тры дні  галасавання разыходжанні ў дадзеных назіральнікаў і участковай камісіі №8 у 201 голас, – кажа назіральнік ад Беларускага Хельсінскага Камітэта Сяргей Гоўша.

– У першы дзень назіральнікі паказваюць 30, камісія – 57. 27 – розніца. Другі дзень. 44 – назіральнікі. Камісія – 132. 88 плюс. Паўтараецца мінулая сітуацыя. Гэта не выбары, калі ідуць такія прыпіскі.

Сяргей Гоўша паведаміў кандыдатам пра прыпіскі і параіў ім папрысутнічаць на гэтых участках, зафіксаваць прыпіскі і напісаць скаргі, бо на ягоныя скаргі нават няма адказаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота intex-press.by