Сяргей Гоўша: Зарэгістравалі ўсе створаныя ініцыятыўныя групы



Баранавіцкая заходняя акруга №5  мае цэлых шэсць прэтэндэнтаў у кандыдаты ў Палату Прадстаўнікоў на сёлетніх выбарах. Сярод зарэгістраваных ініцыятыўных груп ад розных партый вылучаецца група дзейнага парламентара Вольгі Палітыка. Група ўключае людзей як з Баранавічаў, так і з Менску. Паводле назіральніка Сяргея Гоўшы, зарэгістраваныя ўсе групы, якія складалі заяўкі:

– Таццяна Малашчанка – сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Колькасць ініцыятыўнай групы – 23 чалавекі. Уладзімір Шастак – з партыі “Справядлівы свет”. Ініцыятыўная група – 11 чалавек. Ён падаў 12, але аказалася, што камуніст Дружынін уключаны ў склад акруговай выбарчай камісіі №6.

На гэтай акрузе зарэгістраваны ініцыятыўныя групы беспартыйнага прадпрымальніка Юрыя Казакевіча,  сябра партыі БНФ, прадпрымальніка Міколы Чарнавуса і група Васіля Кармаловіча з Берасця. Ён таксама прадпрымальнік, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Беларускае Радыё Рацыя