Сяргей Лаўроў прылятае ў Беларусь



Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў прыбудзе ў Беларусь з афіцыйным візітам 15-16 траўня. Сёння стала вядома, што праграмай візіту прадугледжана яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

KMO_088197_182111_1_t218_211440

Бакі абмяркуюць дзеянні ў вобласці знешней палітыкі дзяржаў – удзельніц дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады.

Таксама Лаўроў сустрэнецца са сваім беларускім калегам – Уладзімірам Макеем, з палітолагамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, і наведае факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters