Сяргей Мякека: Сваю праграму данеслі з дапамогай “Вячэрняга Гродна”



Праграма кандыдатаў ад “Гавары Праўду” Сяргея Мякекі і Сяргея Двурэчанскага з’явілася ў “Вячэрнім Гродна”. Газета выходзіць накладам 30 тысяч асобнікаў, і гэта пакуль адзіны выпадак, калі гэтае дзяржаўнае СМІ надрукавала праграму незалежнага кандыдата.

Кажа Мякека:

– Мы заплацілі грошы, як гэта прадугледжана законам. І праблем не было. Па-мойму, гэта самая папулярная газета ў Гародні. Яна выходзіць даволі вялікім накладам. Мы палічылі, колькі будзе каштаваць выданне пэўнай колькасці ўлётак, і друк у газеце, канешне, больш выгадна было надрукаваць праграму ў газеце. Нібыта былі прапановы і іншым кандыдатам надрукавацца. Я не ведаю, чаму яны адмовіліся.

Сяргей Мякека вылучаецца па 50-й Гарадзенска-ленінскай выбарчай акрузе, а Сяргей Двурэчанскі па 52-й Кастрычніцкай. Прычым, Мякека стаў кандыдатам пасля рашэння абласнога суда, акруговая камісія ў Гародні не жадала зарэгістраваць яго кандыдатам.

k1

k2

k3

Беларускае Радыё Рацыя