Сяргей Навумчык не выключае вяртання з эміграцыі



Сяргей Навумчык хоча прыехаць у Беларусь пасля 19-ці гадоў у эміграцыі.

1900034_551941321598856_8160839948237985935_n

Сяргей Навумчык

У мінулым дэпутат Вярхоўнага Савета, журналіст Радыё “Свабода” напісаў у Фэйсбуку, што разглядае магчымасць прыезду ў Беларусь на прэзентацыю новай уласнай кнігі “Дзевяноста пяты”.

Аднак ён сутыкнуўся з бюракратычнымі перашкодамі, каб памяняць за мяжой пратэрмінаваны пашпарт грамадзяніна Беларусі патрэбны вельмі вялікі спіс даведак, а тэрмін выдачы – да чатырох месяцаў.

Сяргей Навумчык разам з Зянонам Пазняком з прычыны бяспекі выехалі з Беларусі ў 1996-м годзе. Атрымалі палітычны прытулак у ЗША.