Сяргей Шайгу прыбыў у Менск абмярковаўваць пытанні супрацы



Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу прыбыў з рабочым візытам у Менск для ўдзелу ў пасяджэнні супольнай Калегіі вайсковых ведамстваў Беларусі і Расеі. З беларускага боку візіт не анансаваўся. У час пасяджэння, між іншым, абмяркуюць падрыхтоўку да супольных вучэнняў “Захад-2017” ды іншыя пытанні.

Мяркуецца падпісаць шэраг пагадненняў, у тым ліку пра тэхнічнае забеспячэнне рэгіянальнай групоўкі войскаў, а таксама план вайсковага супрацоўніцтва на 2017 год.