Пятая інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі (абноўлена)



У Палацы Незалежнасці адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Ён прынёс прысягу і афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Пятую па ліку ды самую пампезную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі з удзелам звыш тысячы запрошаных, каментуюць апазіцыйныя палітыкі ды грамадскія дзеячы.

Яшчэ ўчора незалежныя адмыслоўцы назвалі сённяшнія ўрачыстасці “баляваннем у час чумы” ды “святам аднаго”. Кажа адзін з лідараў апазіцыі, экс-палітвязень Мікалай Статкевіч:

– Гэта, на мой погляд, працяг злачынства па артыкуле 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – працяг дзяржаўных паўнамоцтваў неканстытуцыйным шляхам. Зразумела, што ён радуецца. Бо ў яго мэты выключна асабістыя – задаволіць сябе радзімага. І акрамя таго, мабыць, кампенсаваць нейкае пачуццё незадаволенасці, якое засталося. Бо ёсць адчуванне таго, што людзей гэты спектакль ужо не ўразіў.

Тым не менш, уступаючы на пасаду, Лукашэнка гаворыць наступную клятву: “Урачыста клянуся аддана служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і сумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі.”

* * *

Кажа кінарэжысёр, аўтар нашумелай дакументальнай стужкі “Звычайны прэзідэнт” Юры Хашчавацкі:

– Вакол яго ва ўрадзе сядзяць людзі, якія неў стане зразумець, што такое  маркетынг, сацыялагічнае даследаванне, дзе сапраўды можна прадаваць беларускую прадукцыю… Будучага з гэтай уладай няма. Ён ужо “праеў” вялікую колькасць нашай будучыні, тыя даброты, якімі сябе акружыў: мноства рэзідэнцый, самалётаў, залатога посуду, спецпаліклінік. Ці захоча народ змагацца за гэтую будучыню? Я не ведаю…

Тым не менш, праз некалькі гадзін на ўсіх тэлеканалах пад гіганцкай расцяжкай –“Разам у новы дзень” – будуць спяваць ды таньчыць эстрадныя “дзівы” ды “дзівакі”. Але сапраўды – ці шмат гледачоў гэтаму паверыць?

* * *

Інаўгурацыю каментуе народная артыстка Беларусі, якая правяла мноства афіцыйных цырымоній, сябра АГП, Зінаіда Бандарэнка:

– Інаўгурацыя ўсё роўна патрэбная, раз сам сябе выбраў на пяты тэрмін. Але калі пра пампезнасць гаварыць, то гэта сумна і вельмі балюча за беларусаў. Кошыкі напалову пустыя нават у параўнанні з тым часам, калі ён прыйшоў да ўлады. Настрой прыбіты і загнаны ў людзей.

Незалежныя адмыслоўцы ўжо назвалі ўрачыстасці “святам аднаго” на тле гіганцкіх залежаў на складах, росту беспрацоўя ды “камуналкі”, гаротных заробкаў, галапіруючай інфляцыі ды будучага падвышэння пенсійнага ўзросту.

* * *

А 12 гадзіне пачалася пятая па ліку інаўгурацыя кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Інаўгурацыя кіраўніка Беларусі  Аляксандра Лукашэнкі гэтым разам праводзіцца ў Палацы Незалежнасці і  з нечуванай пампезнасцю. Кіраўнік краіны прынёс прысягу і падпісаў адпаведны акт у прысутнасці звыш тысячы запрошаных гасцей. У зале ўрачыстых цырымоній Лукашэнку ўручана Пасведчанне Прэзідэнта. Пятую па ліку ды найбольш пампезную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі жыва каментуюць апазіцыйныя палітыкі ды грамадскія дзеячы.

Кажа сустаршыня аргкамітэта партыі БХД ды Камітэта салідарнасці з Украінай Павел Севярынец.

– Сённяшняе свята – гэта свята правіцеля. Не называю яго прэзідэнтам, бо ён такім не ёсць. Выбары сфальсіфікаваныя, усяму свету відавочна, што ніхто гэтага чалавека не выбіраў, але беларускаму народу дэманстратыўна паказваюць: так, я трымаю вас у гвалце і страху, і вы будзеце мяне цярпець такім, якім я ёсць. Таму гэта нахабства, беззаконне. Сумна на ўсё гэта глядзець, але за гэта давядзецца адказваць і перад богам, і перад людзьмі.

ыыыыыыыы

luka4-gpw0x

luka5-g69zw

299EC2B4-A8EA-4CB3-B650-2F61F53DF558_w640_r1_s

luka7-eixr1

cthh1mpwiaafzsa-5hmax

cthh0kcwcaa-o0_-r96in

* * *

Гэтым разам інаўгурацыя ўпершыню будзе праведзеная ў Палацы Незалежнасці.

Упершыню ж яна будзе праведзеная з нечуванай пампезнасцю. Паводле сваёй прэсавай службы, прысягу зноў абраны стары прэзідэнт прынясе і падпіша адпаведны Акт у прысутнасці звыш тысячы запрошаных. У зале ўрачыстых цырымоній Лукашэнку будзе ўручана Пасведчанне Прэзідэнта. Сярод прысутных будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, сябры Савета Рэспублікі, чыноўнікі розных узроўняў. Пацвердзілі прадстаўніцтва кіраўнікі звыш трох дзясяткаў дыпламатычных місій. Затым урачыстыя мерапрыемствы перасунуцца на свежае паветра – на плошчу Дзяржаўнага сцяга, дзе ўжо вайскоўцы прысягнуць на вернасць беларускаму народу і прэзідэнту. Урачыстым маршам пройдзе рота пачэснага каравула. “Белтэлерадыёкампанія” будзе весці прамую трансляцыю на ўсіх каналах медыяхолдынгу “Беларусь-1-2-4”, спадарожнікавага канала “24” ды “НТБ-Беларусь”. Але яшчэ ўчора незалежныя адмыслоўцы назвалі хуткія ўрачыстасці “баляваннем у час чумкі” ды “святам аднаго”. На фоне гіганцкіх залежаў на складах, росту беспрацоўя ды “камуналкі”, гаротных заробкаў, галапіруючай інфляцыі ды будучага падвышэння пенсійнага ўзросту. А галоўнае – адсутнасці ўнутраных спадзяванняў на перспектыву ў большасці насельнікаў. Тым не менш, праз некалькі гадзін пад гіганцкай расцяжкай “Разам у новы дзень” будуць спяваць ды танцаваць эстрадныя “дзівы” ды “дзівакі”. Але ці шмат гледачоў гэтаму павераць?

Уступаючы на пасаду, прэзідэнт гаворыць наступныя словы: “Уступаючы на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся аддана служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі”.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота newsby.org