Таццяна Караткевіч наведала Гомель



У Гомелі адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Тацянай Караткевіч. Перадвыбарчае мерапрыемства прайшло ў актавай зале Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дзе палітыка чакалі каля 300 чалавек. Прысутныя гомельцы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы.

– Уразіла. У прынцыпе пачула тое, што і чакала. Буду за яе галасаваць.

– Караткевіч будуе сваю палітыку на папулізме. Каму патрэбны ільготы – таму абяцае ільготы. Каму лібералізацыя – таму лібералізацыю.

– Я прыйшла паглядзець, бо мяне, як жанчыну, гэтае пытанне, што жанчына можа стаць прэзідэнтам, вельмі ўразіла, і я хацела, каб гэта адбылося. Яна вельмі сапраўдная, вельмі натуральная жанчына.

– Таццяна Караткевіч – гэта адзіны кандыдат, якая ў гэтыя дні наведала Гомель.

Сустрэчай у Гомелі кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч завяршыла сваю перадвыбарчую паездку па Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель