Таццяна Караткевіч наведала Вашынгтон



Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі расказала ў Вашынгтоне пра свае планы і заслужыла пахвалу ад беларускага дыпламата.

У Вілсанаўскім цэнтры Тацяна Караткевіч паўдзельнічала ў сустрэчы з амерыканскімі экспертамі. У сустрэчы таксама браў удзел начальнік яе выбарчага штабу, Андрэй Дзмітрыеў, і былы пасол ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц.

 

караткевіч свабода

Караткевіч заявіла, што самае галоўнае цяпер захаваць падтрымку ў грамадстве і зрабіць так, каб у 2020-ым годзе не стартаваць з нуля, як у папярэднія кампаніі.

Каманда Караткевіч плануе правесці налета агульнанацыянальны форум «За мірныя перамены» ды паўдзельнічаць у парламенцкай кампаніі.

На сустрэчы ў Вашынгтоне прысутнічаў павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША Павел Шыдлоўскі. Ён узяў слова і пахваліў Таццяну Караткевіч, за тое, што яна правяла сваю кампанію «годна і дастойна».

Радыё Свабода