Таццяна Караткевіч: Трэба прарваць інфармацыйную блакаду



Правесці рэформы ў эканамічнай сферы, сістэме сацыяльнай абароны насельніцтва, падаткавай сістэме, развіць малы і сярэдні бізнэс – з такой праграмай выступіла перад жыхарамі Берасця патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад ініцыятывы ’’Народны рэферэндум’’ Таццяна Караткевіч. Палітык адказала на пытанні прадстаўнікоў грамадскага і палітычнага актыву. Таццяна Караткевіч распавяла пра тое, якое значэнне мае для яе візіт у рэгіён:

– Самае галоўнае, што я зразумела, што сёння мы ўсе бачым, як цяжка прарвацца праз блакаду інфармацыйнай несвядомасці людзей. Трэба проста яшчэ больш актыўна працаваць і сустракацца з людзьмі, распавядаць пра свой удзел, пра ідэі «Народнага рэферендуму».

Агулам на сустрэчы прысутнічала каля трох дзясяткаў чалавек, большасць якіх прадстаўлялі грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі дэмакратычнага напрамку.

Беларускае Радыё Рацыя