Таццяна Караткевіч: У мяне пытаюцца, ці не страшна мне?



Сустрэча грамадскасці з магчымым кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч і прадстаўнікамі кампаніі „Гавары праўду” адбылася ў Глыбокім. На ёй прысутныя задавалі пытанні будучай кандыдатцы, датычныя грамадскай дзейнасці, эканомікі і рэлігіі, у тым ліку – асабістыя і нязручныя.

sustrecha_karatkevich_11

Таццяна Караткевіч таксама правяла онлайн-канферэнцыю і адказала на пытанні чытачоў мясцовага незалежнага рэсурса „Westki. іnfo”:

– У нас ёсць магчымасць бараніць свае інтарэсы, нягледзячы ні на што. Першае пытанне, якое мне задалі, ці не страшна мне? Гэты парог страху я ўжо даўно пераступіла, таму што ведаю, што трэба ўдзельнічаць. Для мяне страшна нічога не рабіць і страшна быць абыякавай.

Таццяна Караткевіч вылучана кандыдатам у прэзідэнты ад ініцыятывы „Народны рэферэндум” (ініцыятыва аб’ядноўвае «Гавары праўду», Партыю БНФ, рух «За Свабоду» і Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада)).Была даверанай асобай Уладзіміра Някляева на прэзідэнтскіх выбарах 2010 года. Балатавалася ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара