У малійскім гатэлі Radisson вызваленыя ўсе закладнікі (абноўлена)



У гатэлі Radisson Blu, які раніцай 20 лістапада захапілі тэрарысты, знойдзены целы 27 чалавек. Пра гэта Reuters паведаміў прадстаўнік ААН.

BBnfye3

BBnfAOS

Паводле яго слоў, загінулых знайшлі міратворцы ААН. Па дадзеных Reuters, 12 чалавек былі знойдзены ў склепе гатэля, яшчэ 15 – на другім паверсе будынка.

Раней улады Малі паведамлялі, што пры нападзе загінулі мінімум трое закладнікаў і трое тых, хто нападаў. У ААН падкрэслілі, што міратворцы працягваюць абшукваць будынак гатэля разам з уладамі.

* * *

Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што ўзброеныя людзі ўзялі закладнікаў у гатэлі Raddison Blu у цэнтры сталіцы Малі, Бамака.

Гэты гатэль вельмі папулярны сярод замежнікаў, якія працуюць у Малі, у будынку знаходзіцца 170 чалавек, адтуль даносяцца стрэлы.

0,,18301357_303,00

Паліцыянт у Малі (архіўнае фота)

Афіцыйных звестак пра колькасць ахвяраў пакуль няма. Паводле некаторых крыніцаў загінула ня менш за 3 чалавекі.

У жніўні быў здзейснены напад на гатэль у малійскім горадзе Севарэ. У выніку загінулі чацвёра жаўнераў, пяць супрацоўнікаў ААН і чацвёра нападнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле dw.com

Фота: newscom/vostock-phot