Тэрарысты зноў актывізаваліся ў данбаскім кірунку



Тэрарысты стралялі 21 раз у данецкім кірунку, 15 – у марыупальскім і 10 – у луганскім, паведамілі ў прэс-цэнтры АТА. Усяго такім чынам за мінулыя суткі баевікі здзейснілі 46 абстрэлаў.

22-08_rus

На ўсіх кірунках баевікі прымянялі артылерыю забароненага калібру. У данецкім тэрырысты стралялі з гаўбічнага калібра 152 мм і 122 мм па пазіцыі сілаў АТА ў Аўдзееўцы, прымяняліся мінамёты розных калібраў, гранатамёты і буйнакаліберныя кулямёты.

У марыўпальскім кірунку ўкраінскія пазіцыі ў Новатроіцкім абстрэльвалі з 122 мм артылерыі і 120 мм мінамётаў. Мінамёты выкарыстоўваліся баевікамі ў Шырокіне, там жа стралялі з гранатамётаў і кулямётаў.

У Луганскім кірунку таксама вяліся абстрэлы. Мінамёты прымяняліся ў раёне Новааляксандраўкі і Троіцкага, Папасную абстралялі з гранатамётаў.

Таксама двойчы за суткі зафіксаваны спробы вядзення з боку баевікоў паветранай разведкі.

Беларускае Радыё Рацыя