The Times: Расейскія войскі ваююць у Сірыі на баку Асада



Расея накіроўвае вайскоўцаў і зброю ў Сірыю для абароны рэжыму Башара Асада.

Пра гэта піша брытанская The Times.

Паводле інфармацыі выдання, троххвілінны відэасюжэт паказвае, як сірыйскае войска прыкрывае цяжкая бранетэхніка, прынамсі, найноўшы БТР-82А, якія ёсць на ўзбраенні толькі ў войску Расеі. Пры гэтым на відэа выразна гучыць расейская мова.

На відэа чуваць расейскую мову з 2:03.

У сваю чаргу, амерыканская The Washington Post піша, што нядаўнія паведамленні з адкрытых крыніц і выявы расейскага абсталявання ў Сірыі пацвярджаюць тое, што Крэмль паступова нарошчвае прысутнасць у гэтай ахопленай вайной краіне для падтрымкі рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.

gi-14707-70578-big

Расейскі БТР-82А

У аўторак, 1 верасня, філіял „Аль-Каіды” ў Сірыі „Фронт аль-Нусра” апублікаваў чатыры фатаздымкі, на якіх бачны знішчальнік, які нагадвае расейскі Су-34, і беспілотнік вытворчасці РФ, якія былі заўважаныя ў сірыйскай правінцыі Ідліб.

Гэтая інфармацыя паступіла праз два дні пасля таго як ізраільская газета YNET паведаміла пра прыбыццё ў Сірыю расейскіх ВПС і пілотаў „у бліжэйшы час” для нанясення авіяўдараў па баевіках ІДІЛ і сірыйскіх паўстанцах якія пагражаюць рэжыму Асада.

725d492-cn4-rkxweaa8sa2

Расейскі беспілотнік

810d66b-cn4-rr2wcaaa316

Самалёт, падобны да СУ-34

88456e1-cn4-rxhwoaetupx

Самалёт, падобны да СУ-34

У адрозненне ад знішчальнікаў РФ, дроны расейскай вытворчасці часта назіраліся цягам чатырохгадовага вайсковага канфлікту ў Сірыі.

„Прысутнасць расейскіх самалётаў у небе над Сірыяй, дзе Злучаныя Штаты і сілы кааліцыі вядуць паветраную кампанію са жніўня мінулага года, можа зрабіць кіраванне паветранай прасторай яшчэ больш складанай задачай, чым яна ёсць”, – адзначае выданне.

Раней прэзідэнт Сірыі Башар Аль-Асад заявіў, што ён упэўнены ў тым, што не страціць сталую падтрымку ключавых хаўруснікаў – Ірана і Расеі.

eurointegration.com.ua