Трое з чатырох кандыдатаў у Лунінцы адмовіліся ад тэле- і радыёвыступаў



На Лунінецкай выбарчай акрузе №13 з чатырох кандыдатаў трое: Юрый Сушко, начальнік кар’ера на «Граніце», Аляксандр Дудзіч, начальнік будаўнічага ўпраўлення і Ігар Невар, галоўны ўрач Лунінецкай раённай бальніцы адмовіліся ад тэле- і радыё выступу. Пагадзіўся толькі Леанід Дубаносаў, які ідзе шляхам збору подпісаў і ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Дубаносаў быў вельмі здзіўлены адмовай і тэледэбатаў нават не прапаноўваў, хоць гаварыць ёсць пра што, кажа Леанід Дубаносаў:

— Калі нас павіншавалі, што мы сталі кандыдатамі сказалі, што зараз пройдзе лёсаванне на выступы ў радыё і на тэлебачанні. Хто хоча выступіць? Я падняў руку і бачу, што ўсе галовы апусцілі. Я кажу: Вам што, няма чаго сказаць людзям?

На думку Дубаносава, у дэпутаты рыхтуюць Невара. Яму аддалі старонкі мясцовай раёнкі, і ў аднаго яго адкрыты банкаўскі рахунак для збору сродкаў.

Беларускае Радыё Рацыя