Ці будзе хапун на акцыі 4 кастрычніка ў Менску?



Народныя сходы працягнуцца ў Менску. У бліжэйшую нядзелю, 4 кастрычніка, у сталіцы будуць пратэставаць супраць расейскіх базаў. Як зрэагуе ўлада? Ці па-ранейшаму абыдзецца без затрыманняў?

Пра гэта мы спыталіся ў аднаго з арганізатараў акцыі, паэта Уладзімера Някляева:

— Хапуна і брутальнага разгону на акцыі 4 кастрычніка не будзе. І не па той прычыне, што ўлада згодная падключыць да гэтага пратэстны патэнцыял грамадства. Каб так было, гэта было б слушнае рашэнне ўлады, але Лукашэнка ўсяк дае зразумець, што ўсё датычнае лёсу Беларусі ён вырашае выключна сам. Яму, дарэчы, цяпер вельмі нявыгадная любая акцыя з напружаннем, сілавым ціскам, бо гэта прывядзе адразу да змянення адносінаў да выбарчай кампаніі ў Беларусі і, магчымага, непрызнання гэтых выбараў.

 

 Акцыя супраць расейскіх вайсковых базаў пачнецца 4 кастрычніка а 17 гадзіне на плошчы Свабоды ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя