Ці прыедзе Эрдаган у Менск на адкрыццё мячэці?



На 11 лістапада ў Менску запланавана цырымонія адкрыцця саборнай мячэці. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце мячэці.

meczet12

Адкрыць мячэць планавалася яшчэ 29 ліпеня. Меркавалася, што на цырымоніі будуць прысутнічаць прэзідэнты Беларусі і Турцыі Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган, аднак візіт Эрдагана быў перанесены на нявызначаны тэрмін з-за спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі. Перанеслі і саму цырымонію адкрыцця храма.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці прыедзе прэзідэнт Турцыі на цырымонію 11 лістапада, пакуль няма ні з турэцкага, ні з беларускага боку. Летам і ў пасольстве Турцыі ў Беларусі, і ў прэс-службе беларускага прэзідэнта заяўлялі, што падрыхтоўка візіту Эрдагана ў Менск вядзецца.

belapan.by